BE RU EN

Галоўным рэдактарам «Коммерсанта» стане Сяргей Якаўлеў

  • 11.11.2014, 16:50

Галоўны рэдактар часопіса «Грошы» Сяргей Якаўлеў даў згоду стаць галоўным рэдактарам газеты «Коммерсант».

Пра гэта паведаміў гендырэктар ВД «Коммерсант» Павел Філенкоў, паведамляе ТАСС.

Нагадаем, учора Міхаіл Міхайлін сышоў з пасады галоўнага рэдактара расейскай газеты «Коммерсант». Пра гэта было абвешчана на сходзе калектыву.

Міхайлін узначальваў «Коммерсант» з 2010 года, да гэтага ён працаваў у выдавецкім доме з 1992 года і ў 1999 годзе стаў галоўным рэдактарам «Коммерсант-Власть». З 2006 да 2010 года ён узначальваў «Газету.ру».

Апошнія навіны