BE RU EN

КДБ аб «шпіёнскім скандале» ў Літве: Без каментарыяў

  • 11.11.2014, 16:36

КДБ не каментуе перадачу ў суд крымінальнай справы ў дачыненні да грамадзяніна Літвы, які падазраецца ў шпіянажы на карысць Беларусі.

«Мы пакінем гэтую інфармацыю без каментароў», - заявіў «Радыё Свабода» прадстаўнік ведамства.

Раней генпракуратура Літвы паведаміла, што пасля доўгага расследавання перадала ў Віленскі акруговы суд крымінальную справу ў дачыненні да грамадзяніна Літвы, які падазраецца ў шпіянажы на карысць Беларусі. Асобу падазраванага пракуратура не раскрывае. Аднак вядома, што ён жыхар Вільні, быў затрыманы ў студзені. Яму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны