BE RU EN

Дыпламатычны скандал: Пуцін у Кітаі заляцаўся да першай лэдзі (Відэа)

  • 11.11.2014, 11:56

Бестактоўнасць прэзідэнта РФ выклікала скандал у Кітаі.

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін накрыў плечы першай лэдзі Кітая Пэн Ліюань пледам, пасля чаго яна зняла яго і накінула нешта іншае.

Як піша нямецкае выданне Der Spiegel, такія дзеянні Пуціна выглядалі як нейкая бестактоўнасць. «Гэта парушэнне дзелавога этыкету», - гаворыцца ў публікацыі.

Жонка кітайскага лідэра падзякавала Пуціну, хоць відаць, што ёй было няёмка ў такой сітуацыі. Яна адразу скінула плед і дала яго ў рукі асістэнту, піша zn.ua.

Сцэна была паказаная па кітайскай дзяржаўнай тэлевізіі. Відэа шырока распаўсюдзілася па інтэрнэце, пасля яго пачалі прыбіраць.

Апошнія навіны