BE RU EN

Сёння ў Менску пройдзе развітанне з Валерыем Фраловым

  • 11.11.2014, 10:11

Развітанне з генералам Валерыем Фраловым пройдзе ў Менску 11 лістапада.

Пра гэта БелаПАН паведаміў ягоны сын Дзмітрый.

Грамадзянская паніхіда адбудзецца з 15.30 да 18.30 у залі рытуальных паслуг №1 па вуліцы Альшэўскага, 12.

Валерый Фралоў будзе пахаваны 12 лістапада ў Горадні. «Яго пахаваюць побач з жонкай», - сказаў сын.

Генерал Фралоў памёр у Менску 10 лістапада на 68-м годзе жыцця. Яго знайшоў мёртвым у кватэры сын. З ягоных слоў, «дакладная прычына смерці пакуль невядомая, але па знешніх прыкметах сказалі, што або тромб, або інфаркт».

Апошнія навіны