BE RU EN

354 украінскія чыноўнікі звольненыя паводле закона аб люстрацыі

  • 11.11.2014, 10:09

Звольненыя чыноўнікі ў выпадку абскарджання ў судзе свайго звальнення перспектыў не маюць.

Пра гэта паведамляе «Интерфакс-Украина».

«З пачатку люстрацыі 354 чалавекі было звольнена паводле працоўнай люстрацыі, таксама сотні чыноўнікаў напісалі самі заявы на звальненне», - сказаў кіраўнік Мінюста Павел Пятрэнка ў эфіры тэлеканала «Украина» ў панядзелак увечары.

Закон аб ачышчэнні ўлады быў апублікаваны ў парламенцкай газеце «Голос Украины» 15 кастрычніка і ўвайшоў у дзеянне 16 кастрычніка.

Гэты закон вызначае прававыя і арганізацыйныя асновы правядзення праверкі дзяржаўных служачых і прыраўнаваных да іх асоб, службовых асоб органаў мясцовага самакіравання з мэтай аднаўлення даверу да ўлады і стварэння ўмоў для пабудовы новай сістэмы органаў улады ў адпаведнасці з еўрапейскімі стандартамі.

Апошнія навіны