BE RU EN

47 сенатараў ЗША падтрымліваюць дапамогу зброяй Украіне

  • 11.11.2014, 9:32

З перамогай рэспубліканцаў кіруючыя пасады ў камітэтах Сената ЗША ў міжнароднай палітыцы зоймуць прыхільнікі Украіны.

Яны могуць прыняць пастанову аб дапамозе ёй зброяй, паведамляе «Голос Америки».

Паводле разлікаў былога сенатара-рэспубліканца Гордана Хамфры, 47 са 100 сенатараў у новаабраным Сенаце былі за выдаванне Украіне сучаснай зброі. Сёння ў амерыканскім Кангрэсе зарэгістравана два законапраекты, якія прадугледжваюць надаванне Украіне вайсковай дапамогі - Акт аб дапамозе Украіне ў пытаннях бяспекі і Акт аб падтрымцы свабоды ва Украіне. Для іх прыняцця неабходна як мінімум 50 галасоў.

«Калі ў Сенаце была дэмакратычная большасць, спікер Гары Рыд, як правіла, не выносіў на галасаванне ніякіх законапраектаў, якія б маглі паставіць Абаму ў няёмкае становішча або раскалоць дэмакратычную партыю, якая мае вельмі моцную антывайсковую фракцыю», - растлумачыў прафесар Х'юстанскага універсітэта Пол Радэрык Грэгары.

Цяпер, на ягоную думку, калі рэспубліканцы ў большасці, новы спікер - Мітч Маканэл можа вынесці законапраекты аб падтрымцы Украіны. Ён мяркуе, што за іх прагаласуюць моцнай двухпартыйнай падтрымкай, пасля чаго яны будуць прадстаўленыя Абаме.

Апошнія навіны