BE RU EN

Дэвід Кэмеран: Дзеянні Расеі нясуць пагрозу для Еўропы

  • 11.11.2014, 7:57

Вялікабрытанія выказалася за пашырэння санкцый супраць Масквы.

Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр краіны Дэвід Кэмеран. З ягоных слоў, Лондан не хоча новай халоднай вайны з Расеяй, але гатовы ўзмацніць санкцыі супраць РФ праз сітуацыю ва Украіне, піша «Лiга.нет».

Як паведамляе Reuters, узмацненне жорсткасці мер уздзеяння на Крэмль выкліканае далейшай дэстабілізацыяй Расеяй канфлікту ў Данбасе. «Дзеянні Расеі прадстаўляюць сур'ёзную небяспеку для астатняй часткі Еўропы», - патлумачыў прэм'ер.

Са слоў Кэмерана, калі сітуацыя ва Украіне не зменіцца, Вялікабрытанія гатовая павялічыць ціск у дачыненні да Расеі.

Нагадаем, правядзенне так званых «выбараў» ДНР і ЛНР на акупаваных тэрарыстамі ўкраінскіх тэрыторыях ужо было названа прадстаўнікамі ЕЗ і ЗША свядомым адыходам ад Менскіх дамоўленасцей. Як вынік - Брусэль і Вашынгтон заявілі аб немагчымасці змякчэння санкцый, накладзеных раней на РФ.

Аднак аб магчымым узмацненні санкцый адзін з уплывовых лідэраў Еўразвязу заявіў ўпершыню.

Апошнія навіны