BE RU EN

НАТА пацвярджае звесткі АБСЕ пра ўварванне войскаў РФ ва Украіну

  • 10.11.2014, 21:28

Даклады АБСЕ аб перасячэнні ўкраінскай мяжы расейскімі войскамі і тэхнікай адказваюць назіранням НАТА.

Пра гэта УНІАН у Бруселі паведаміў ваенны афіцэр НАТА.

"НАТА вядома пра розныя апошнія паведамленні АБСЕ і сродкаў масавай інфармацыі адносна расейскіх войскаў і ваеннай тэхнікі, якія перасякаюць мяжу ва Украіне. Гэтыя паведамленні адказваюць апошнім тэндэнцыям і дзейнасці, за якой назіраюць НАТА і саюзнікі НАТА", - сказаў суразмоўца агенцтва.

Апошнія навіны