BE RU EN

Цягнік Гародня-Менск зламаўся пад Лідай

  • 10.11.2014, 16:41

Праз аварыю цягнік спазняўся на гадзіну.

Пра здарэнне «Рэгіянальнай газеце» паведаміла чытачка, якая ў гэты час чакала цягнік на станцыі Валожын. Дзяжурная па станцыі Ганна Радзько пацвердзіла інфармацыю.

«У Лідзе на цягніку памянялі колы. На станцыю Валожын цягнік прыйшоў са спазненнем у 55 хвілін», - распавяла яна.

У той жа час на станцыі Маладзечна журналістам сказалі, што затрымак у руху цягнікоў не было, яны ідуць паводле графіка.

Апошнія навіны