BE RU EN

Расейская апазіцыя рыхтуе ў Маскве новую акцыю пратэсту

  • 10.11.2014, 14:46

Яна можа адбыцца да канца года.

Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на прадстаўніка руху «Салідарнасць» Пятра Царкова. Дакладная дата правядзення мерапрыемства яшчэ не вызначаная.

Са слоў Царкова, у выпадку калі апазіцыя прыме канчатковую пастанову правесці акцыю ў сталіцы, яна будзе ўзгодненая з мэрыяй. «Да канца года, хутчэй за ўсё, такая акцыя будзе праведзеная. Цяпер гэта пытанне абмяркоўваецца «Камітэтам пратэстных дзеянняў», - сказаў ён.

Яшчэ адзін актывіст «Салідарнасці» Сяргей Давідзіс адзначыў, што сярод магчымых тэм будучай акцыі эканамічная сітуацыя ў Расеі, а таксама становішча ва Украіне, піша Lenta.ru. «Сітуацыя ў грамадстве і вакол Расеі такая, што нейкая грамадская рэакцыя можа быць запатрабаваная», - сказаў ён.

Папярэдняя буйная акцыя «Камітэта пратэстных дзеянняў», які аб'ядноўвае некалькі апазіцыйных арганізацый, адбылася ў Маскве 21 верасня. Тады апазіцыянеры зладзілі шэсце па бульварах ад Пушкінскай плошчы да праспекта Сахарава.

Апошнія навіны