BE RU EN

Маленькае сланяня абараніла сваю сям'ю ад турыстаў (Відэа)

  • 10.11.2014, 10:30

Кур'ёзнае відэа знялі наведвальнікі запаведніка ў Замбіі.

На кадрах паказаны статак сланоў, сярод якіх было адно дзіцяня. Ён, у адрозненні ад сваіх дарослых суродзічаў, адважна кінуўся да аўтамабіля з турыстамі, спрабуючы прагнаць іх.

«Гэта незвычайны подзвіг для сланяня», - пішуць аўтары відэа, адзначаючы пры гэтым, што праз некаторы час ён усё ж такі пайшоў услед за сваёй сям'ёй.

Відэаролік інцыдэнту, выкладзены на сэрвісе YouTube, набраў больш за мільён праглядаў.

Апошнія навіны