BE RU EN

АБСЕ: Ва Украіну патокам ідзе ўзбраенне

  • 10.11.2014, 7:51

Назіральнікі АБСЕ зафіксавалі другое за два дні перасоўванне вайсковай тэхнікі пад Данецкам.

Пра гэта гаворыцца ў дакладзе Спецыяльнай назіральнай місіі (СНМ) АБСЕ, размешчаным на афіцыйным сайце арганізацыі ў ноч на панядзелак, 10 лістапада.

«А 11:20 (нядзелі, 9 лістапада) каля Свярдлова (за 15 кіламетраў на ўсход ад Данецка) Спецыяльная назіральная місія АБСЕ назірала калону з 17 зялёных грузавікоў ЗіЛ без апазнавальных знакаў, якія рухаліся на захад. Пяць з іх везлі на буксіры ўстаноўкі Град. На двух з іх былі ўсталяваныя скрыні з боепрыпасамі», - гаворыцца ў дакладзе арганізацыі.

«А 11:35 на дарозе Н-21 побач з Зугрэс (за 41 кіламетр на ўсход ад Данецка) Спецыяльная назіральная місія бачыла яшчэ адну калону, на гэты раз з 17 зялёных грузавікоў КамАЗ без апазнавальных знакаў, якія таксама рухаліся на захад. Дванаццаць з іх везлі на буксіры 122-міліметровыя гаўбіцы», - гаворыцца ў справаздачы назіральнікаў.

Місія паведаміла, што абедзве калоны рухаліся на захад і што гэта ўжо другое за два дні перамяшчэнне вайсковай тэхнікі на тэрыторыі, падкантрольнай ДНР.

Нагадаем, у папярэднім дакладзе назіральнікі АБСЕ зафіксавалі на тэрыторыі ДНР наяўнасць канвояў цяжкага ўзбраення і танкаў без апазнавальных знакаў. У справаздачы адзначалася, што «ў Данецку і Макееўцы (25 км на паўночны ўсход ад Данецка), на тэрыторыі, кантраляванай «ДНР», СММ назірала канвоі цяжкага ўзбраення і танкаў».

Ва ўсходняй частцы Макееўка назіраўся канвой з больш чым 40 грузавікоў і танкераў, якія рухаюцца на захад па шашы Н-21.

Апошнія навіны