BE RU EN

Апостальскі нунцый памаліўся ў Курапатах

  • 1.11.2014, 21:39

Арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці наведаў месцы расстрэлаў ахвяр сталінізму і нацызму пад Менскам.

1 лістапада, у Дзень усіх святых і напярэдадні Дня памяці продкаў апостальскі нунцый у Беларусі наведаў мемарыяльны комплекс «Трасцянец» і ўрочышча Курапаты, каб ад імя Каталіцкай Царквы ўшанаваць памяць тых, хто страціў там жыццё. Пра гэта піша сайт Catholic.by.

Клаўдыё Гуджэроці ўсклаў вянкі, запаліў свечкі і памаліўся аб супакаенні душ ахвяр, просячы Бога аб тым, каб ніколі больш войны і рэпрэсіі не знішчалі чалавечыя жыцці, пра мір для Беларусі, у рэгіёне і на ўсёй планеце.

Нагадаем, заўтра ў Менску пройдзе традыцыйнае шэсце ў Курапаты, прысвечанае Дню памяці продкаў.

Апошнія навіны