BE RU EN

Жыхароў акупаванага Крыма папярэдзілі аб скачку цэн

  • 1.11.2014, 16:58

Рост спажывецкіх цэн у 2015 годзе складзе 17,5%.

Пра гэта паведамляе «Крым. Рэаліі»са спасылкай на прэс-службу «ўрада» Крыма.

«Рост цэн прагназуецца ў сувязі з чаканым павышэннем тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі, ростам цэн на алкагольную і тытунёвую прадукцыю, а таксама інфляцыйнымі чаканнямі ў цэлым па Расейскай Федэрацыі», - гаворыцца ў паведамленні.

Пры гэтым чакаецца, што сярэднямесячная намінальная заработная плата ў Крыме ў 2015 годзе складзе 18,6 тыс. руб.

Нагадаем, у Крыму зафіксаваныя факты неабгрунтаванага завышэння цэн у аптэчных установах. Як распавяла ўчора на паседжанні «савета міністраў» Крыма намеснік кіраўніка акупацыйнай адміністрацыі паўвострава Ларыса Апанасюк, адпаведныя сігналы паступаюць ва «ўрад» ад насельніцтва.

Расея акупавала тэрыторыю Крыма ў сакавіку 2014 года пасля незаконнага "рэфэрэндуму", праведзенага сепаратыстамі.

Апошнія навіны