BE RU EN

Джон Кэры: У Расеі пачаліся сур'ёзныя праблемы

  • 1.11.2014, 15:52

Санкцыі заходніх краін зрабілі ўплыў на Расею і стварылі праблемы для эканомікі дзяржавы-агрэсара.

Такое меркаванне ў інтэрв'ю каналу PBS выказаў дзяржсакратар ЗША Джон Кэры, піша "Лiга.нет".

З ягоных сцвярджэнняў, уведзеныя Захадам санкцыі «зрабілі ўплыў, рубель знаходзіцца на самым нізкім узроўні, пачынаючы з моманту, калі ў 1999 годзе была ўведзена валюта еўра, яны (расейцы) марнуюць мільярды даляраў на яго падтрымку».

Джон Кэры адзначыў, што нафта таксама ўпала ў кошце, што, паводле ягонай версіі, аказвае негатыўны эфект на бюджэт і эканоміку Расеі. «ВУП падае, не расце, у іх сур'ёзныя праблемы», - настойваў ён.

Пры гэтым кіраўнік амерыканскай дыпламатыі мяркуе, што Украіна «можа падтрымліваць трывалыя ўзаемаадносіны з Расеяй і Еўропай, яна можа быць мостам паміж імі». Аднак, з ягоных слоў, расейскаму кіраўніцтву «варта працаваць канструктыўна, а не парушаць нормы паводзін і стандарты», якімі міжнародная супольнасць кіравалася, «пачынаючы з Другой сусветнай вайны».

Нагадаем, раней амбасадар ЗША ва Украіне Джэфры Пает заявіў, што калі Расейская Федэрацыя прызнае псеўдавыбары баевікоў у Данбасе, якія запланаваныя на 2 лістапада, санкцыі супраць яе будуць узмоцненыя.

Апошнія навіны