BE RU EN

Расклад дзейнасці спрошчаных пунктаў прапускання на Дзяды

  • 1.11.2014, 10:09

Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі апублікаваў расклад дзейнасці спрошчаных пунктаў прапускання на мяжы з Літвой і Латвіяй у Дзень усіх святых і Дзень памінання памерлых (1 і 2 лістапада).

Расклад узгоднены з памежнымі службамі сумежных дзяржаў, паведамілі charter97.org у Дзяржпамежкамітэце.

На літоўскім адцінку ўстаноўлены наступны расклад:

"Піцкуны" - з 10.00 да 17.00,

"Геранёны" - з 10.00 да 17.00,

"Доцішкі" - з 9.00 да 21.00,

"Пяцюлеўцы" - з 12.00 да 17.00,

"Кемялішкі" - з 10.00 да 17.00,

"Мольдзевічы" - з 8.00 да 20.00,

"Лоша" - з 8.30 да 20.00,

"Лынтупы" - з 8.00 да 20.00,

"Парэчча" - з 9.00 да 10.00, з 18.00 да 19.00,

"Відзы" – 24 гадзіны.

На латвійскім кірунку пункты "Гаўрыліна" і "Плюсы" будуць працаваць з 9.00 да 17.00. "Гаўрыліна" будзе працаваць толькі пры наяўнасці заявак ад мясцовага насельніцтва.

Расклад даецца паводле беларускага часу. У гэтых пунктах будзе ажыццяўляцца прапусканне грамадзян, якія стала жывуць на прымежнай тэрыторыі. Пры сабе трэба мець пашпарт з візай сумежнай дзяржавы. Дадатковую інфармацыю можна 24 гадзіны атрымаць праз тэлефон (8-017) 216-26-12.

Памежнікі таксама нагадалі, што змененыя нормы правозу тавараў у пунктах спрошчанага прапускання. Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці на сайце мытнай установы.

Апошнія навіны