BE RU EN

Азаранка згуляе за нацыянальную каманду Беларусі ў Кубку федэрацый

  • 9.10.2014, 21:17

Турнір пройдзе ў Будапешце з 2 да 8 лютага.

Кіраўнік беларускай федэрацыі тэніса Аляксандр Шакуцін праінфармаваў аб выніках сустрэчы з алімпійскай чэмпіёнкай Вікторыяй Азаранкай. Тэнісістка пацвердзіла свой удзел у спаборніцтвах Кубка федэрацый, які будзе праходзіць у Будапешце (Вугоршчына) з 2 да 8 лютага 2015 года, у складзе нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь, паведамляе tennis.by.

Адзначым, што ўдзел у двух матчах Кубку федэрацыі за нацыянальную каманду сваёй краіны ў перыяд з 2013 да 2016 з'яўляецца абавязковай умовай для трапляння гульца на Алімпійскія гульні ў Бразіліі.

Апошнія навіны