BE RU EN

Курды адбілі ў ісламістаў горад у Іраку

  • 9.10.2014, 21:02

Авіяўдары брытанскіх вайскова-паветраных сілаў дапамаглі адбіць у ІДІЛ горад Рабію.

Сілам самаабароны Курдскай аўтаноміі ў Іраку ўдалося адбіць у баявікоў Ісламскай дзяржавы горад Рабію. У гэтым ім дапамаглі авіяўдары брытанскіх вайскова-паветраных сілаў, якія нанеслі на пачатку кастрычніка ўдары па пазіцыях джыхадзістаў, паведамляе BBC.

Аднак курдскае кіраўніцтва настойвае на тым, што гэтай дапамогі недастаткова: "пешмерзе" патрэбныя гранатамёты, танкі і гелікоптэры.

Фота з архіву

Апошнія навіны