BE RU EN

Беларусь не супраць імпарту ў Расею мяса кракадзілаў

  • 9.10.2014, 19:38

Рассельгаснагляд узгадніў з санітарнымі ўстановамі Беларусі і Казахстана імпарт мяса кракадзілаў з Філіпін.

Пастаўкі дазволеныя прадпрыемству Coral Agri-ventures Farm, Inc. Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе Рассельгаснагляду.

Установа, разгледзеўшы зварот дэпартамента сельскай гаспадаркі Філіпін, разважыла за магчымае ўключэнне яго ў рэестр краін, якія маюць права пастаўкі на тэрыторыю Мытнага саюза, пасля ўзгаднення з ветэрынарнымі службамі Казахстана і Беларусі. Паводле звестак Федэральнай мытнай службы раней Філіпіны мяса кракадзіла ў Расею не пастаўлялі.

Нагадаем, 7 жніўня Расея забараніла імпарт мясной прадукцыі, агародніны і садавіны, морапрадуктаў і астуджанай рыбы, малака і малочных прадуктаў з краін Еўразвязу, Аўстраліі, Канады, Нарвэгіі і ЗША.

Фота: PressFoto

Апошнія навіны