BE RU EN

Таджыцкая апазіцыя 10 кастрычніка запатрабуе адстаўкі Рахмона

  • 9.10.2014, 19:28

Напярэдадні акцыі апазіцыі ўлады краіны прынялі беспрэцэдэнтныя захады бяспекі.

Вярхоўны суд Таджыкістана прызнаў арганізацыю "Група 24" экстрэмісцкай і забараніў яе дзейнасць на тэрыторыі краіны. Лідэр палітычнага руху Умаралі Куватаў і ягоныя прыхільнікі заклікалі жыхароў краіны да масавага мітынгу 10 кастрычніка з патрабаваннем адстаўкі Эмамалі Рахмона, перадае BBC.

У сувязі з заклікамі да масавых акцыяў пратэсту ў Таджыкістане, якія з'явіліся ў сацыяльных сетках, сур'ёзна абмежаваная праца інтэрнэту, таксама заблакаваны доступ да сацыяльных сетак "Фэйсбук", "Вконтакте", і відэахостынгу YouTube.

Акрамя таго, таджыцкую сталіцу патрулююць дадатковыя сілы АМАПу. На ўездзе ў Душанбэ ўзмоцнены кантрольна-пашпартны рэжым. Сілы правапарадку правяраюць пашпартныя звесткі наведвальнікаў і даглядаюць аўтамабілі. Улады заявілі, што гэтыя захады прынятыя для забеспячэння міру і стабільнасці ў Душанбэ.

Таджыцкі бізнэсовец Умаралі Куватаў абвясціў аб стварэнні апазіцыйнага руху "Група-24" у 2012 годзе, пасля ваеннай аперацыі ў Горным Бадахшане.

Раней у Таджыкістане былі забароненыя дванаццаць палітычных і рэлігійных рухаў і арганізацый, у тым ліку "Ісламскі рух Узбекістана", "Хізб-ут-Тахрыр", "Ансарулох", "Джамаат-Табліг", "Салафія".

Апошнія навіны