BE RU EN

Матч фанатаў: беларусы перамаглі ўкраінцаў

  • 9.10.2014, 18:57

Сёння адбыўся анансаваны раней таварыскі матч, у якім сустрэліся фанаты каманды Беларусі ды ультрас Украіны.

Перамогу атрымалі беларускія заўзятары з лікам 8:1.

Матч адбыўся на сталічным САК «Алімпійскі». Сустрэчу наведалі блізу 100 чалавек. З боку гасцей прыбыло 50 фанатаў. Матч праходзіў у прысутнасці праваахоўных органаў, піша «Трыбуна».

Акцыя закончылася без эксцэсаў.

Нагадаем, матч нацыянальных камандаў Беларусі і Украіны адбудзецца сёння на «Барысаў-Арэне». Пачатак а 21.45 паводле беларускага часу.

Фота: Maxim Pushkin/Twitter

Апошнія навіны