BE RU EN

Саргсян і Рахмон прыбылі ў Менск

  • 9.10.2014, 18:26

Прэзідэнт Арменіі Серж Саргсян і кіраўнік Таджыкістана Эмамалі Рахмон прыбылі ў Беларусь для ўдзелу ў самітах.

Рада кіраўнікоў дзяржаў СНД 10 кастрычніка ў Менску плануе разгледзець падчас пасяджэння 17 праектаў дакумэнтаў, якія накіраваныя на "далейшае развіццё міждзяржаўнага супрацоўніцтва ў гуманітарнай галіне, у галіне бяспекі ды іншых сфэрах», піша «Інтэрфакс».

Таксама 10 кастрычніка адбудуцца пасяджэнні Міждзяржаўнай рады Еўразійскай эканамічнай супольнасці і Вышэйшай Еўразійскай эканамічнай рады.

Як паведамлялася, прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка не возьме ўдзелу ў саміце СНД.

Апошнія навіны