BE RU EN

«Мінскрамбуд» значна скараціў заробак супрацоўнікам

  • 9.10.2014, 17:49

Прычыны начальства не тлумачыць.

Пра гэта паведаміў у рэдакцыю charter97.org чытач.

«Я хачу звольніцца, бо цяпер заробак не адпавядае нават пражытковаму мінімуму. Дырэктар рамонтна-будаўнічага філіяла Фрунзенскага р-на «Мінскрамбуду» Генадзь Дамасканаў мне так і не растлумачыў, чаму заробак імкліва знізіўся з 5 да 1.2 мільёнаў рублёў», - напісаў ён.

Нагадаем, апошнія месяцы цэлы шэраг беларускіх прадпрыемстваў паведаміў аб скарачэнні працоўнага тыдня, сярод іх - МАЗ і МТЗ.

Апошнія навіны