BE RU EN

Супраць жыхара Ялты распачалі справу за пост у сацыяльнай сетцы

  • 9.10.2014, 17:21

Праваахоўнікі выявілі ў запісе «экстрэмізм».

Пра гэта паведамляе прэс-служба Следчага ўпраўлення Следчага камітэта Расеі ў Крыме, паведамляе «Радыё Свабода».

«Паводле звестак следства, 5 жніўня 2014 года падазраваны размясціў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы інфармацыю экстрэмісцкага зместу. Цяпер высвятляюцца ўсе абставіны здарэння. Расследаванне крымінальнай справы працягваецца», - адзначаюць у Следчым камітэце.

Як сказана ў паведамленні ведамства, мужчына падазраецца ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага ч.1 арт. 282 КК РФ (падбухторванне да нянавісці альбо варожасці, а роўна зневажэнне чалавечай годнасці).

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін 30 чэрвеня падпісаў закон аб крымінальнай адказнасці за заклікі да экстрэмізму ў інтэрнэце. Падставай для крымінальнай справы можа стаць рэпост або лайк запісаў у інтэрнэце, якія праваахоўнікі ўважаюць за правакацыйныя.

Апошнія навіны