BE RU EN

Футбалісты БАТЭ патрапяць у афіцыйную калекцыю налепак Лігі чэмпіёнаў

  • 9.10.2014, 16:39

Барысаўскі клуб уклаў пагадненне з італійскай кампаніяй Panini аб перадачы дазволу на выраб налепак з выявай футбалістаў «жоўта-сініх».

Такім чынам, беларуская каманда будзе прадстаўленая ў афіцыйнай калекцыі налепак Лігі чэмпіёнаў-2014/15, піша БелаПАН.

«Panini з'яўляецца сусветным лідарам у вытворчасці калекцыйных налепак і картак. Нам прыемна мець такога партнёра. Гэта важна не толькі з фінансавага, але і з іміджавага боку, а таксама для ўмацавання нашага брэнда, - пракаментаваў падзею прэс-сакратар БАТЭ Андрэй Вашкевіч. - Прадукты Panini карыстаюцца велізарнай папулярнасцю ў калекцыянераў ва ўсім свеце. Калекцыя Лігі чэмпіёнаў УЕФА-2014/15 будзе прадавацца больш чым у пяцідзесяці краінах, і Беларусь не з'яўляецца выключэннем».

Фота: by.tribuna.com

Апошнія навіны