BE RU EN

Нобелеўскі лаўрэат па літаратуры згубіўся

  • 9.10.2014, 16:19

Ніхто ў Францыі не можа звязацца з Патрыкам Мадзіяна.

Шведская акадэмія і СМІ Францыі спрабуюць адшукаць новага нобелеўскага лаўрэата ў галіне літаратуры Патрыка Мадзіяна, паведамляе ТАСС.

У парыжскім выдавецтве Gallimard, якое выпускала яго апошнія раманы, заявілі, што таксама не могуць з ім звязацца.

«Нам вядома, што і кіраўніцтва Шведскай акадэміі не змагло ўвайсці ў кантакт з Мадзіяна нават для таго, каб абвясціць яму радасную навіну аб узнагароджанні яго Нобелеўскай прэміяй па літаратуры», - сказалі карэспандэнту агенцтва ў выдавецтве Gallimard.

На гэты момант нікому ў Францыі не ўдалося ўзяць інтэрв'ю ў Мадзіяна.

Імя Нобелеўскага лаўрэата па літаратуры стала вядома днём 9 кастрычніка.

Пяру літаратара належыць 30 раманаў. Першая кніга Мадзіяна «Плошча Зоркі» была апублікаваная ў 1968 годзе і прынесла аўтару вядомасць. Твор атрымаў дзве прэстыжныя літаратурныя прэміі - прэмію Ражэ Нім’е і прэмію Фенеона. Амаль усе раманы пісьменніка звязаныя з тэмай акупацыі Францыі падчас Другой сусветнай вайны.

Фота: Le Figaro

Апошнія навіны