BE RU EN

ДТЗ пад Менскам: чацвёра загінулых

  • 9.10.2014, 15:33

У Смалявіцкім раёне кіроўца легкавога аўтамабіля «Фіят», рухаючыся з перавышэннем хуткасці, не справіўся з кіраваннем.

Ён сутыкнуўся з седлавым цягачом, які стаяў на абочыне аўтадарогі. У выніку ДТЗ загінулі тры жанчыны і мужчына. Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе МНС.

«Здарэнне адбылося на 37-м км аўтадарогі Р59 Лагойск-Смалявічы-Мар'іна Горка паблізу вёскі Заказінец Смалявіцкага раёна. Паведамленне на 101 паступіла а 11.32. У службу выратавання па лініі адзінай дзяжурна-дыспетчарскай службы патэлефанаваў дзяжурны РАУС. Патрабавалася дапамога ратавальнікаў для выцягвання чатырох загінулых з аўтамабіля. У салоне аўтамабіля знаходзіліся тры жанчыны і мужчына», - гаворыцца ў паведамленні.

Расследаванне прычын і абставінаў ДТЗ праводзіць ДАІ Смалявіцкага раёна.

Апошнія навіны