BE RU EN

Румас: Беларусь можа добраахвотна выйсці з ЕАЭС

  • 9.10.2014, 15:21

(абноўлена - 15:55) Сяргей Румас заявіў, што Беларусь можа ў кожную хвіліну пакінуць ЕАЭС.

Пра гэта прадстаўнік Беларусі ў Еўразійскай эканамічнай камісіі заявіў сёння, адказваючы на пытанні "дэпутатаў", піша "Інтэрфакс".

"Апошні пункт дамовы гаворыць, што кожная дзяржава можа выйсці з ЕАЭС, правёўшы патрэбныя працэдуры. Рэспубліка Беларусь добраахвотна ўваходзіла ў саюз і гэтак жа добраахвотна можа выйсці з яго", - сказаў Сяргей Румас.

Нагадаем, сёння беларускія "парламентарыі" прынялі законапраект аб ратыфікацыі дамовы аб Еўразійскім эканамічным саюзе. Як чакаецца, у другой палове дня пытанне аб ратыфікацыі Дамовы аб ЕАЭС разгледзь "савет рэспублікі нацыянальнага сходу" Беларусі.

Апошнія навіны