BE RU EN

У сетку выклалі фота новага iPad Air

  • 9.10.2014, 14:15

Фатаграфіі, як сцвярджаецца, новага iPad Air з'явіліся ў в'етнамскім блогу Tinhte.vn.

На апублікаваных фота бачна, што кнопка «Пуск» цяпер абзавялася сканэрам адбіткаў пальцаў. Touch ID.

Таўшчыня планшэта паменшылася да 7 мм. Знік перамыкач адключэння гуку і блакавання арыентацыі экрана, а раз'ём для слухавак і кнопка выключэння перамясціліся на верхнюю панэль.

Мяркуючы па фатаграфіях, гэта не фінальны ўзор, а адзін з прататыпаў новага iPad Air, піша «Газета.Ru».

Прэзентацыя iPad Air адбудзецца 16 кастрычніка.

Апошнія навіны