BE RU EN

За электраэнэргію і газ будзем плаціць 100%

  • 9.10.2014, 13:28

Да 2016 года беларускія спажыўцы пачнуць у поўным аб'ёме аплачваць некаторыя паслугі ЖКГ.

Віцэ-прэм'ер Анатоль Калінін заявіў, што перш за ўсё гэта закране аплаты за электразабеспячэнне, газазабеспячэнне, вываз смецця, карыстанне ліфтамі, паведамляе тэлеканал ОНТ.

Ва ўрадзе запэўніваюць, што цяпер жыхары не аплачваюць і траціны рэальнага кошту паслуг ЖКГ.

Таннасць электраэнэргіі і водазабеспячэння не матывуе беларусаў эканоміць, упэўненыя спецыялісты. Аплата жыровак «з'ядае» ўсяго 10% заробку беларусаў, тады як, напрыклад, у Латвіі дзель можа дасягаць 80%.

Апошнія навіны