BE RU EN

«Палатка» ратыфікавала дамову аб ЕАЭС

  • 9.10.2014, 11:29

«Палата прадстаўнікоў» прыняла законапраект аб ратыфікацыі дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе.

Пра гэта паведамляе карэспандэнт агенцтва «Інтэрфакс-Захад».

Праект закона «дэпутацкаму» корпусу прадставіў сябра прэзідыума Савета міністраў Беларусі, прадстаўнік ад Беларусі ў Савеце Еўразійскай эканамічнай камісіі Сяргей Румас.

Як чакаецца, у другой палове дня пытанне аб ратыфікацыі Дамовы аб ЕАЭС разгледзь «савет рэспублікі» «нацыянальнага сходу» Беларусі.

Апошнія навіны