BE RU EN

Шайгу заявіў аб стварэнні касмічнай сістэмы ядзернага стрымлівання

  • 9.10.2014, 10:33

Яна прыйдзе на змену сродкам папярэджання аб ракетным нападзе, распрацаваным у савецкі час.

Міністр абароны Расеі Сяргей Шайгу заявіў аб стварэнні Адзінай касмічнай сістэмы (ЕКС), якая павінна стаць «адным з ключавых кірункаў развіцця сіл і сродкаў ядзернага стрымлівання».

Гэтая сістэма прыйдзе на змену сродкам папярэджання аб ракетным нападзе, распрацаваным ў савецкі час, сказаў Шайгу на селектарнай нарадзе ў Мінабароны, паведамляе РБК.

«У выніку мы зможам выяўляць пускі розных відаў балістычных ракет, у тым ліку старты доследных узораў з прасторы Сусветнага акіяна і з тэрыторый краін, якія праводзяць выпрабаванні», - адзначыў міністр.

Са слоў Шайгу, у склад ЕКС увойдуць касмічныя апараты новага пакалення, а таксама мадэрнізаваныя камандныя пункты, якія забяспечваюць кіраванне арбітальнай групоўкай, прыём і апрацоўкай спецыяльнай інфармацыі ў аўтаматычным рэжыме.

Прадстаўнік прэс-службы Мінабароны сказаў РБК, што гаворка ідзе пра прынцыпова новую сістэму ядзернага стрымлівання. «Будзе адроджаны першы эшалон, які існаваў у савецкі час папярэджання аб ракетным нападзе, але з прынцыпова новымі тэхнічнымі магчымасцямі спадарожнікаў і наземных станцый», - растлумачыў ён.

Аб стварэнні Адзінай касмічнай сістэмы яшчэ ў кастрычніку 2011 года заяўляў кіраўнік Раскосмаса Алег Астапенка, які тады камандаваў Касмічнымі войскамі. «Перспектывы цудоўныя, мы не абнаўляем касмічны эшалон, а ствараем новую сістэму - Адзіную касмічную. Яна дазволіць развязаць шэраг задач, адна з іх - папярэджанне аб ракетным нападзе», - тлумачыў ён тры гады таму.

Фота: РІА «Новости»

Апошнія навіны