BE RU EN

Парламент Казахстана ратыфікаваў Дагавор аб ЕАЭС

  • 9.10.2014, 9:43

Сенат парламента Казахстана прыняў Закон «Аб ратыфікацыі Дамовы аб Еўразійскім эканамічным саюзе».

«29 траўня 2014 года кіраўнікі дзяржаў Рэспублікі Казахстан, Рэспублікі Беларусь і Расейскай Федэрацыі ў Астане падпісалі Дагавор аб Еўразійскім эканамічным саюзе. Гэты дакумент мае важнае значэнне для Казахстана, паколькі вызначыць асновы замежнай эканамічнай палітыкі дзяржавы на многія гады наперад. У няпростых умовах зніжэння тэмпаў сусветнага эканамічнага росту Казахстан у Еўразійскім эканамічным саюзе створыць неабходны падмурак для дыверсіфікацыі эканомікі, павышэння прадукцыйнасці працы, уваходжання ў 30-у найбольш канкурэнтаздольных краін свету», - сказаў міністр нацыянальнай эканомікі Казахстана Ербалат Дасаеў, прадстаўляючы законапраект.

Міністр адзначыў, што ключавым фактарам зацікаўленасці ва ўдзеле Казахстана ў еўразійскім інтэграцыйным працэсе з'яўляецца развіццё перапрацоўчых вытворчасцей на аснове павышэння інвестыцыйнай прывабнасці, піша БелТА.

Ербалат Дасаеў падкрэсліў, што прадметам Дамовы з'яўляюцца пытанні выключна эканамічнага супрацоўніцтва, забяспечаны прынцып суверэннай роўнасці, раўнапраўя і ўліку нацыянальных інтарэсаў дзяржаў - сябраў Еўразійскага эканамічнага саюза. У саюзе будуць два пастаянна дзеючых органа: Еўразійская эканамічная камісія і суд, у якіх таксама будзе забяспечана роўнасць бакоў. Камісія складаецца з двух узроўняў - Савета і Калегіі. Савет прадстаўлены па адным намесніку прэм'ер-міністра кожнай з дзяржаў. У Калегію ўваходзяць па тры прадстаўнікі ад краін-удзельніц. У Суд саюза прызначаюцца па два суддзі ад кожнай з дзяржаў.

Апошнія навіны