BE RU EN

Міхалкоў патрабуе бязлітаснага стаўлення да «ворагаў Расеі»

  • 9.10.2014, 9:10

Расейскі рэжысёр Мікіта Міхалкоў заклікаў бязлітасна ставіцца да ворагаў і «нагаворшчыкаў».

«Трэба адрозніваць спачуванне ад жалю. Спачуванне - гэта паставіць сябе на месца таго, хто пакутуе, а жаль - гэта разглядаць яго з сумнай усмешкай зверху ўніз. Сёння не павінна быць жалю да ворага, ды паклёпнікаў», - заявіў ён у інтэрв'ю, якое даў напярэдадні маскоўскай прэм'еры ягонага новага фільма «Сонечны ўдар» онлайн-выданню «Взгляд».

Больш за тое, Мікіта Міхалкоў заклікаў ставіцца «бязлітасна» у тым ліку і да непаўналетніх «ворагам», піша «Главком».

«Немагчыма паблажліва ўсміхацца, слухаючы відавочную хлусню, і паціскаць плячыма, маўляў, ну што з іх узяць?! Гэта знакамітае ва Украіне «яны ж дзеці» пра падскокваючых на адным месцы замбіраваных малалетак - мы бачым, да чаго прывяло», - заявіў ён.

Апошнія навіны