BE RU EN

Дуня Міятавіч: Нельга караць журналістаў за працу без акрэдытацыі

  • 8.10.2014, 20:43

Практыка пакарання журналістаў у Беларусі за працу без акрэдытацыі павінна быць спыненая.

Пра гэта гаворыцца ў распаўсюджанай 8 кастрычніка заяве прадстаўніка АБСЕ ў пытаннях свабоды СМІ Дуні Міятавіч, піша БелаПАН.

«Акрэдытацыя не можа разглядацца як дазвол на працу, - заявіла Міятавіч. - Фрылансеры павінны мець магчымасць працаваць гэтак жа вольна, як журналісты зарэгістраваных СМІ».

Міятавіч зноў заклікала беларускія ўлады перагледзець існыя патрабаванні аб абавязковай акрэдытацыі, а таксама прапанавала дапамогу свайго офіса ў падрыхтоўцы рэформаў для беларускага заканадаўства аб СМІ.

Апошнія навіны