BE RU EN

Нацбанк выняў з банкаўскай сістэмы 1,8 трыльёны рублёў

  • 8.10.2014, 19:52

Нацыянальны банк Беларусі выняў з банкаўскай сістэмы 1857,6 млрд. рублёў.

Гэта адбылося шляхам размяшчэння кароткатэрміновых аблігацый выпуску №908 паводле абвешчанай адсоткавай стаўкі 17,5% гадавых на тэрмін 12 дзён. У аўкцыёне ўзялі ўдзел 7 удзельнікаў, сума размяшчэння адпавядала суме заявак, піша АФН.

Паводле звестак рэгулятара, лішак рублёвай ліквіднасці ў банкаўскай сістэме на раніцу сённяшняга дня склаў 7,2 трлн рублёў.

Апошнія навіны