BE RU EN

Мінабароны Украіны: На Гелетэя быў учынены замах у Славянску

  • 8.10.2014, 17:46

Замах не вывеў міністра абароны Валерыя Гелетэя з раўнавагі і ён працягнуў кіраваць падначаленымі.

Пра гэта на прэс-канферэнцыі камандзіраў брыгад Мінабароны сказаў камандзір падраздзялення спецвыведкі, які не назваў свайго імя і прозвішча, пішуць "Украінскія навіны".

"У момант узняцця сцяга ў Славянску на яго быў учынены замах", - адзначыў вайсковец.

Са слоў выведніка, напад не вывеў міністра абароны Валерыя Гелетэя з раўнавагі і ён працягнуў кіраваць падначаленымі.

Вайсковец таксама паведаміў, што Гелетэй асабіста распрацоўваў аперацыю вызвалення Дзяржынска, якая была праведзеная "вокамгненна, з мінімальнымі стратамі".

Апошнія навіны