BE RU EN

Саўмін супраць пераходу на зімовы час

  • 8.10.2014, 17:33

Паспаць лішнюю гадзіну восенню беларусам не ўдасца.

Прэзідыум Саўміна прыняў пастанову не пераходзіць на зімовы час.

Беларусы адмовіліся ад пераходу на зімовы час тры гады таму, услед за расейцамі, і пачалі жыць у летнім, які не адпавядае астранамічнаму, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

Таму цяперашні зварот Расеі да зімовага часу ў яго выклікаў надзеі, што ўвосень беларусы зноў змогуць лішнюю гадзіну папесціцца ў цёплай пасцелі.

Але высветлілася, што гэтага не здарыцца. У Савет міністраў Беларусі экспэрты падалі аргументы, чаму нам гэта не трэба. Сярод удзельнікаў рабочай групы - прадстаўнікі Нацыянальнай акадэміі навук і Міністэрства аховы здароўя.

Аргументы супраць вяртання ў зімовы час засталіся ранейшымі, адны з самых важкіх складаюцца ў тым, што для чалавечага арганізма перавод стрэлак восенню і вясной - немалы стрэс.

- Экспэрты рабочай групы прадставілі ў Савет міністраў свае абгрунтаванні, камісія прапанавала не пераходзіць на зімовы час, - распавяла прэс-сакратарка прэм'ер-міністра Беларусі Вольга Доўгая, патлумачыўшы, што на разгляд прадстаўлена досыць аргументаў, у тым ліку эканамічная немэтазгоднасць пераводу стрэлак. - Прэзідыум Савета міністраў Беларусі прыняў пастанову не пераходзіць на зімовы час.

Апошнія навіны