BE RU EN

На трасе пад Слуцкім згарэў Audi 100

  • 8.10.2014, 14:29

Паводле неафіцыйнай версіі, аўтамабіль загарэўся ад замыкання электраправодкі.

Як паведамляе onliner.by, пажар, у выніку якога аўтамабіль на транзітных нумарах ці ледзь не цалкам знішчыла агнём, адбыўся напярэдадні блізу 10-й раніцы ў некалькіх кіламетрах ад Слуцка.

Паводле сведчання відавочцаў, пажар пачаўся пад капотам аўто, хутка ахапіўшы значную яго частку. Вогнетушыцелі ліквідаваць узгаранне не дапамаглі. Да прыезду ратавальнікаў пярэдняя частка аўтамабіля ўжо практычна згарэла.

Апошнія навіны