BE RU EN

Баевікі захапілі 40 кіламетраў пад Марыўпалем пасля «прымірэння»

  • 8.10.2014, 10:57

З 5 верасня расейска-тэрарыстычныя войскі захапілі пад Марыупаль амаль 40-кіламетровую тэрыторыю.

Пра гэта заявіў камандзір палка спецыяльнага прызначэння «Азоў» Андрэй Білецкі ў эфіры тэлеканала навінаў «24».

Білецкі кажа, што не бачыць, каб міжнародныя назіральнікі дапамагалі ўкраінскім сілам на Данбасе, а наадварот, ён думае, што на міжнародных экспертаў «ёсць даволі сур'ёзны расейскі ўплыў».

Камандзір «Азова» нават мяркуе, што назіральнікі падыгрываюць тэрарыстам.

«На самой справе, у дзень перамір'я фактычна ўкраінскія войскі да ночы адышлі пад Марыупаль, расейскія адышлі пад Новаазоўск. І паміж імі стварылася 40-кіламетровая буферная зона, якая і належная была быць там дэлімітаваная і гэтак далей. Гэтага не адбылося», - сказаў ён.

«Кожны дзень расейскія войскі, карыстаючыся тым, што ўкраінскія не сыходзяць са сваіх пазіцый, прасоўваліся наперад, і цяпер яны знаходзяцца надзвычай блізка да ўкраінскіх пазіцыяў у Марыўпалі, яны з’елі гэтую 40-кіламетровую зону», - заявіў Білецкі.

«Дык вось: як цяпер АБСЕ хоча праводзіць гэтае размеркаванне - фактычна, на момант перамір'я ці ўжо на сучаснай тэрыторыі, калі амаль 40 кіламетраў адабрана расейцамі?» - дадаў ён.

Апошнія навіны