BE RU EN

Падлеткі з Баранавічаў зладзілі «ляжачы флэшмоб»

  • 7.10.2014, 21:38

У Баранавічах падлеткі арганізавалі масавы «планкінг».

Гэта флэш-моб, сутнасць якога палягае ў тым, каб ляжаць на зямлі з выцягнутымі рукамі ў самых непрадказальных месцах. Пад жыватамі падлеткаў былі прыступкі выканкама і кінатэатра, фантан, пешаходны пераход.

Як патлумачыў «Іntex-press» адзін з удзельнікаў акцыі, школьнік Саша, такім незвычайным спосабам ён і ягоныя сябры хацелі здзівіць гараджан.

«Цяпер модныя рознага тыпу флэшмобы - абліванне вадой, яшчэ штосьці. Таму людзі звыклі, і здзівіць іх вельмі складана. Але мы паспрабавалі, і ў нас атрымалася - мінакі смяяліся, а некаторыя прапаноўвалі легчы побач з намі. Думаю, што ў будучыні мы прыдумаем што-небудзь новае і больш эпатажнае», - сказаў Саша.

Апошнія навіны