BE RU EN

П'яная дзяўчына сагнала BMW X5 і наладзіла ДТЗ у цэнтры Менска

  • 7.10.2014, 12:52

Сёння раніцай на вуліцы Багдановіча ў Менску насупраць Сувораўскай вучэльні адбылася аварыя з удзелам BMW X5.

Як стала вядома, машыну сагнала з хімчысткі адна з работніц, каб з камфортам даехаць дадому. Пра гэта паведаміла onliner.by старшы інспектар аддзела прапаганды і агітацыі ДАІ Цэнтральнага раёна Менска Анастасія Радзько.

Дзяўчына 1987 года нараджэння, супрацоўніца адной са сталічных аўтамыек, каб з камфортам дабрацца дадому, наважыла скарыстацца паслугамі пакінутага для хімчысткі аўтамабіля BMW X5.

Так, а 03:00 7 кастрычніка дзяўчына села за руль BMW X5 і накіравалася да дома, дзе па дарозе сустрэла свайго прыяцеля 1992 нараджэння і пастанавіла падвезці дамоў і яго. Рухаючыся па вуліцы Багдановіча з боку вуліцы Янкі Купалы ў напрамку вуліцы Пашкевіч, са слоў дзяўчыны, яе падрэзаў невядомы аўтамабіль, і каб пазбегнуць з ім сутыкнення, яна наехала на бардзюрны камень насупраць дома №7 па вул Багдановіча. Як высветлілася пазней, аматарка начной язды перад тым як сесці за руль ужывала піва. Медыцынскі агляд паказаў 1,34 праміле.

У дачыненні да дзяўчыны складзеныя 2 адміністрацыйныя пратаколы за язду ў стане алкагольнага ап'янення і за ДТЗ.

Адметна і тое, што ўладальнік BMW не падазраваў аб тым, што ягоную машыну не мыюць, дзе ён яе пакінуў, а на ёй катаюцца па горадзе. Цяпер развязваецца пытанне аб распачынанні крымінальнай справы паводле факту ўгону.

Апошнія навіны