BE RU EN

Рух транспарту ў Менску абмяжуюць праз саміт СНД

  • 7.10.2014, 10:16

ДАІ рэкамендуе кіроўцам па магчымасці ўстрымацца ад выкарыстання асабістага аўтатранспарту.

Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-службе ДАІ Мінгарвыканкама.

«З 8 да 10 кастрычніка ў сувязі з прылётам кіраўніка Рэспублікі Туркменістан і пасяджэннем кіраўнікоў дзяржаў СНД і Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, часова будзе абмяжоўвацца рух у горадзе Менску на момант праходжання транспарту афіцыйных дэлегацый.

Сталічная Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе кіроўцам па магчымасці ўстрымацца ад выкарыстання асабістага аўтатранспарту і скарыстацца паслугамі грамадскага», - адзначылі там.

Фота: bymedia.net

Апошнія навіны