BE RU EN

Хакеры «аддзялілі» Астрахань ад Расеі

  • 7.10.2014, 9:08

На сайце Астраханскай абласной думы невядомыя вывесілі абвестку аб стварэнні надзвычайнага камітэта і аддзялення ад Расеі.

На гэты момант паведамленне выдаленае з сайта і пустая старонка перакэшаваная пашукавікамі Google і «Яндэкс», аднак копія старонкі захавалася ў вэб-архіве, піша УНИАН.

Паведамленне напісана ад імя «надзвычайнага камітэта», які складаецца са старшыні абласной думы, губернатара вобласці, кіраўніка абласнога ФСБ і тэрарыста Гіркіна-Стралкова. Паводле паведамлення, камітэт пераняў «усю паўнату ўлады», абвясціў аддзяленне Астраханскай вобласці ад РФ і абвясціў «стварэнне дзяржавы Ніжня-Волжская Народная Рэспубліка».

Апошнія навіны