BE RU EN

«Сусветны казацкі Дзед Мароз» прыедзе ў Белавежскую пушчу

  • 6.10.2014, 19:39

Маёнтак Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы наведае дзіўны госць з Расеі.

8 кастрычніка ў Беларусь прыедзе «Сусветны казацкі Дзед Мароз» з горада Гатчына Ленінградскай вобласці, паведамляе «Турызм і адпачынак».

«Сустрэчы Дзядоў Марозаў з усіх куткоў свету ўжо даўно сталі добрай традыцыяй. У рамках візіту Сусветны казацкі Дзед Мароз уручыць беларускаму Дзеду Марозу запрашэнне ў Гатчыну на свой Дзень нараджэння 19 снежня (дзень Свяціцеля Мікалая). Наведвальнікаў Памесця ў гэты дзень без звыклага навагодняга натоўпу пацешаць адразу два Дзеда Мароза», - гаворыцца ў паведамленні.

Апошнія навіны