BE RU EN

16-гадовы мянчук прыкінуўся бежанцам з Украіны

  • 6.10.2014, 19:20

Менчука, што ўцёк з дома знайшлі ў Бранскай вобласці, куды хлопец дабраўся аўтаспынам.

Там ён нейкі час жыў у мясцовай жыхаркі. Хлопец прыдумаў сапраўдную легенду пра тое, што ён бежанец з Луганска. І спагадлівая жанчына пусціла яго пад дах свайго дома. Аднак праз некалькі дзён яна знайшла ў падлетка беларускі пашпарт і тут жа паспяшалася паведаміць пра ўцёкі ў паліцыю, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

Яго знайшлі супрацоўнікі крымінальнага вышуку разам з калегамі з ІСН.

Зараз хлопца вярнулі дадому. Раней да катэгорыі цяжкіх падлеткаў ён не належыў, на ўліку не знаходзіўся.

Апошнія навіны