BE RU EN

На заўтра ў Беларусі абвешчаны «аранжавы» ўзровень небяспекі

  • 6.10.2014, 14:16

У Беларусі 7 кастрычніка прагназуецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, з дажджамі, ветрам і начнымі замаразкамі.

Такі характар надвор'я адпавядае памаранчаваму ўзроўню небяспекі. Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў Гідраметцэнтры Беларусі.

Уначы ў некаторых раёнах краіны пройдуць невялікія дажджы. Удзень чакаецца пераважна без ападкаў. Вецер будзе паўднёва-ўсходні, 5-10 метраў у секунду, з парывамі да 14 метраў у секунду, удзень месцамі па захадзе - да 15-18 метраў у секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 1-7 градусаў, ва ўсходніх раёнах прагназуюцца замаразкі да мінус 4 градусаў. Удзень будзе 10-16 градусаў цяпла.

Апошнія навіны