BE RU EN

Нацгвардыя Украіны адбіла атаку расейскіх дыверсантаў пад Славянскам

  • 6.10.2014, 14:01

У Данецкай вобласці сілы антытэрарыстычнай аперацыі адбілі напад групы расейскіх наймітаў.

Інцыдэнт адбыўся ў пасёлку Данецкае Славянскага раёна. Пра гэта падчас брыфінгу паведаміў спікер Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра РНБА Андрэй Лысенка, піша Цензор.нет.

"У пасёлку Данецкае жаўнеры Нацыянальнай гвардыі адбілі атаку і спынілі спробу прарыву дыверсійна-выведвальнай групы расейскіх наймітаў", - распавёў ён.

Нагадаем, у ліпені 2014 горад Славянск, захоплены расейскімі дыверсантамі, быў вызвалены ўкраінскімі вайскоўцамі.

Апошнія навіны