BE RU EN

Лондан узначаліў рэйтынг самых прывабных гарадоў для працы

  • 6.10.2014, 11:21

Брытанская сталіца ўзначаліла рэйтынг найбольш прывабных гарадоў для працы.

Пра гэта піша The Guardian. Пра гэта сведчыць новае даследаванне The Boston Consulting Group і TotalJobs.com, у якім узялі ўдзел больш за 200 тысяч чалавек з 188 краін. Паводле вынікаў апытання высветлілася, што 16% рэспандэнтаў хацелі б працаваць менавіта ў Лондане, піша gazeta.ru.

У топ-10 таксама патрапілі Нью-Ёрк (ЗША) і Парыж (Францыя). Акрамя таго, у першай дзесятцы Сіднэй (Аўстралія), Мадрыд і Барселона (абодва - Гішпанія), Бэрлін (Нямеччына), Таронта (Канада) і Сінгапур. Замыкае топ-10 Рым (Італія).

Як адзначыў прадстаўнік TotalJobs.com Майк Букер, Лондан змог дамагчыся такога поспеху, бо брытанская сталіца прапануе магчымасць працаўладкавання ў розных сферах і вабіць з культурнага пункту гледжання. «Нядзіўна, што людзі з усяго свету хочуць прыехаць туды і працаваць там», - дадаў Букер.

Таксама высветлілася, што самай прывабнай краінай для працы сталі ЗША, якія набралі 42%. Другое месца дасталася Брытаніі (37%), трэцяе - Канадзе (35%).

Апошнія навіны