BE RU EN

Нафта таннее праз моцны даляр і лішак сыравіны

  • 6.10.2014, 10:54

Кошт нафты зніжаецца за кошт росту курсу даляра і лішку нафты на сусветным рынку.

Да 08:20 паводле Менску ф'ючэрсы на Brent патаннелі на $0,38 да $91,93 за барэль, а ф'ючэрсы на WTI - на $0,11 да $89,63 за барэль. На мінулым тыдні Brent патаннела на 5%, а з пачатку года - больш чым на 15%, паведамляе liga.net са спасылкай на Рэйтэр.

"Я мяркую, што кошт Brent досыць знізіўся: $90 - гэта мінімальны кошт, пры якім Саудаўская Арабія можа захоўваць дзяржаўныя выдаткі на цяперашнім узроўні. Для такіх краін як Іран і Расея кошт нафты ўжо ніжэйшы за ўзровень, патрэбны для падтрымання дзяржвыдаткаў", - сказаў кіраўнік рызыкамі на нафтавым рынку Mitsubishi Corp у Токіё Тоні Нунан.

Нагадаем, апошні раз кошт Brent апускаўся ніжэй за $90 у чэрвені 2012 года.

Апошнія навіны